Чыноўніцу Мінаблвыканкама злавілі на хабары ў 5 мільёнаў рублёў

Чыноўніцу Мінаблвыканкама злавілі на хабары ў 5 мільёнаў рублёў

Пракуратура Мінскай вобласці дала санкцыю на ўзяццё пад варту супрацоўніцы Мінскага аблвыканкаму.

Праваахоўнікі высветлілі, што 48-гадовая жанчына па службе ажыццяўляла кантрольныя праверкі на прадпрыемствах розных формаў уласнасці. Як распавёў агенцтву БелаПАН намеснік пракурора Мінскай вобласці Аляксандр Беліцкі, у чэрвені 2014 года чыноўніца атрымала 5 мільёнаў рублёў ад дырэктара прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства Капыльскага раёна. За гэта яна павінна была даць станоўчыя высновы па выніках праверкі яго фірмы і ўжыванні мінімальных штрафных санкцый.

Чыноўніцу падазраюць у атрыманні хабару. Ёй пагражае пазбаўленне волі да сямі гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Фота: komi-news.ru