Чым жыве КР пасля знікнення Мельнікавай і ці не час ёй самараспусціцца — эфір

Аляксандр Паршанкоў

Аляксандр Паршанкоў / Еўрарадыё

Вясна 2025 года стала для Каардынацыйнай рады і яе чальцоў сапраўдным часам выпрабаванняў і турбулентнасці. Спачатку знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава, потым выявілася, што былі спампаваныя ўнутраныя дакументы КР, пачаліся спрэчкі наконт неабходнасці праверкі ўсёй КР на паліграфе… І гэта на фоне ўсеагульнай страты даверу да гэтай структуры і заклікаў самараспусціцца.

Як знікненне Мельнікавай адбілася на ўнутранай атмасферы ў Каардынацыйнай радзе і якія пагрозы гэта нясе? Ці дапаможа аднавіць давер праходжанне чальцамі КР (а можа, і не толькі гэтай структуры) паліграфа? Ці здольныя профільныя камісіі працаваць у такой сітуацыі і як КР здольная дапамагчы беларускім студэнтам за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дактарант Карлава ўніверсітэта, гісторык, старшыня камісіі Каардынацыйнай рады па справах студэнцтва Аляксандр Паршанкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.