Чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой зменшыліся

Чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой зменшыліся

Чэргі грузавікоў на мяжы Беларусі з Літвой зменшыліся. Калі а 8-й гадзіне раніцы ў пунктах пропуску іх стаяла на выезд больш за 170, дык на 16-ю гадзіну — каля 80. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, у пункце пропуску "Каменны Лог" знаходзіцца 30 грузавікоў (было 70), у "Катлоўцы" ў чарзе стаяць 30 фураў (раніцай было 50), у "Беняконях" — 21 (было — 32), у "Прывалцы" на 16.00 чаргі не было (раніцай там стаялі 20 грузавікоў).

У міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Брэст" на беларуска-польскай мяжы ў чарзе налічваецца 90 легкавых аўтамабіляў (раніцай іх было 60).

Чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой зменшыліся
Фота: sb.by