Чэргі грузавікоў на беларуска-літоўскай мяжы крыху зменшыліся

Чэргі грузавікоў на беларуска-літоўскай мяжы крыху зменшыліся

Чэргі грузавікоў на беларуска-літоўскай мяжы на выезд крыху зменшыліся. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, у пункце пропуску "Каменны Лог", дзе на 8-ю гадзіну раніцы стаяла 330 фураў, на 12-ю засталося 240. У іншых пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы сітуацыя з чэргамі істотна не змянілася: "Катлоўка" — 70 грузавікоў (у 8.00 было 60), "Беняконі" — 56 (было 63), "Прывалка" — 23 (было 20).

У "Грыгароўшчыне" на беларуска-латвійскай мяжы а 8-й раніцы стаялі 10 грузавікоў, столькі ж іх было і а 12-й. У "Брузгах" на беларуска-польскай мяжы было 25 фураў, праз чатыры гадзіны стала 32.