Чарговыя тэмпературныя рэкорды ў беларускай сталіцы

Учора паветра ў Мінску прагрэлася да 30 градусаў. Тым самым быў пабіты ранейшы максімум 29 градусаў, зафіксаваны ў 2003 годзе, адзначае тэлеканал "Беларусь 1". Гарачае надвор'е ў сталіцы суправаджаецца моцнымі ліўнямі.



Дарэчы, сёння ў нашай краіне пачынаецца паступовае пахаладанне, якое ідзе з паўночнага захаду.