Чаму гісторыя з дзікпікамі — гэта крок у правільным кірунку. Меркаванне

Харассмент

Тры відавочныя высновы і адна не вельмі відавочная / pixabay.com

Дзень — 21 ліпеня 2025 года — войдзе ў найноўшую гісторыю беларускага грамадства. Усё дзякуючы скандалу з удзелам вядомай асобы з беларускай дэмакратычнай супольнасці. Гісторыя, канешне, не прыгожая, мякка кажучы. Але затое яна дазваляе з упэўненасцю сказаць — мы пасталелі і наблізіліся да Новай Беларусі, у якой асабіста мне хочацца жыць.

Піша Максім Каммерэр.

Вывад першы: беларускія медыя сталі дарослымі

Гісторыя з дзікпікам можа скончыцца для яе антыгероя вельмі непрыемна. Магчыма, нават адыходам Андрэя Стрыжака ў закат. Арганізацыі, якую ён узначальвае, можа быць нанесены сур’ёзны іміджавы ўрон. І я ўжо сустракаў такія меркаванні, маўляў, "і каму вы, журналісты, зрабілі лепш?". "Паглядзіце, як радуецца прапаганда," — кажуць яны ў сацсетках.

Уяўляю, з якімі пачуццямі падступалася рэдакцыя да гэтай тэмы. З якімі асцярогамі і думкамі. Але не адступіла, давяла гісторыю да канца і націснула кнопачку "апублікаваць".

Лічу, што экзамен здадзены на “выдатна”! І гэта не пра "валіць сваіх", гэта зусім пра іншае — што няма і не можа быць для медыя сваіх і чужых. Калі “свае” робяць дзіч, мы абавязкова раскажам пра гэта. Нават калі раптам гэта будзе сям’я Ціханоўскіх.

Вывад другі: калі ахвяры не маўчаць

З першага вываду плаўна вынікае другі. Смеласць жанчын, якія не спужаліся пагутарыць з журналістамі, даслаць ім у рэдакцыю доказы і асвятліць тое, што адбывалася доўгія і доўгія месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.