Чаму дзікпік — гэта харасмент і дамагальніцтва? Стрым з Сідорскай

Ірына Сідорская 

Ірына Сідорская  / Еўрарадыё

Андрэй Стрыжак дасылаў дзікпікі беларускім актывісткам у эміграцыі. Яны пра гэта расказалі Еўрарадыё. Праз пару хвілін пасля выхаду артыкула кіраўнік BySol апублікаваў пост, у якім выбачыўся перад тымі, каму зрабіў непрыемна, і заявіў, што яго дзеянні не мелі злога намеру.

І панеслася. Адны лічаць, што фота пеніса не перакрыюць заслугі Андрэя, які дапамагае беларусам збегчы ад рэпрэсій. Іншыя выказваюць шчырае расчараванне праваабаронцай і заяўляюць пра рэпутацыйныя страты ў дэмсілах.

Чаму дзікпік — гэта харасмент і дамагальніцтва? Што можна сказаць пра рэакцыю грамадства на артыкул Еўрарадыё і пост Андрэя? Чаму варта публічыць такія гісторыі?

Гэта ды іншае ў эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.