Цэны на цыгарэты з 1 верасня зноў вырастуць
Некаторыя маркі цыгарэт у Беларусі падаражэюць з 1 верасня, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.
На 15 капеек вырастуць цэны на такія маркі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" як Kent Crystal Blue (3,95 рубля) і Rothmans of London Blue (3,85 рубля). На 20 капеек больш давядзецца плаціць за Rothmans Click Amber, Rothmans Click Coral, Rothmans Click Purple (3,9 рубля), а Rothmans Click Hit падаражэе адразу на 25 капеек (да 3,9 рубля).
Кампанія "Табак-інвест" павысіць на 10 капеек цэны на маркі "Карона" і "Карона Блакітная" (да 1,85 рубля). За Camel Supercompact Blue давядзецца аддаць больш на 15 капеек (3,9 рубля), а за Camel Supercompact Аctivate Ruby — на 20 капеек (да 3,95 рубля).
Кампанія "Інтэр Табакка" ў верасні павышаць кошты не будзе.
А вось сярод прадукцыі "Беларусьгандлю" на 15 капеек падаражэюць маркі Kent Crystal Blue (3,95 рубля), Aroma Rich Coast, Aroma Rich Highland (5,5 рубля).