Былы галоўны трэнер БАТЭ Пунтус падаў у адстаўку ў новым клубе
Юрый Пунтус у апошнія гады працаваў з клубам "Смалявічы-СТІ", які выступае ў першай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі.
Як паведамляе сайт football.by, Пунтус напісаў заяву аб адстаўцы з пасады галоўнага трэнера 28 кастрычніка. Здарылася гэта пасля таго, як яго каманда прайграла дома суседу па турнірнай табліцы светлагорскаму "Хіміку" з лікам 1:6.
Юрыю Пунтусу 53 гады. БАТЭ ён ачольваў у 1996-2004 гадах. Пазней працаваў з МТЗ-РЫПА і брэсцкім "Дынама". У 2006-2007 гадах ён быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі. У 2011 годзе Пунтус паехаў у Смалявічы і вывеў мясцовую каманду ў першую лігу.
Фота — football.by