Былога следчага Яўгена Юшкевіча будуць судзіць па шасці артыкулах

Яўген Юшкевіч / "Народная Воля"
Былому следчаму Яўгену Юшкевічу прад'яўлена абвінавачанне па шасці крымінальных артыкулах, суд над ім пачнецца 15 лістапада, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
"Тэрарызму" сярод артыкулаў няма, падкрэсліваюць праваабаронцы. Юшкевіча абвінавачваюць ва "ўдзеле ў масавых беспарадках" (арт. 342 і 293), абразе Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, распальванні варожасці і гвалце або пагрозе гвалту над сілавіком. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Ананіч, якая нядаўна адправіла за краты журналіста Аляксандра Любянчука і прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева.
Юшкевіча затрымалі 19 красавіка 2021 года па падазрэнні па артыкуле "акт тэрарызму". З яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні, таму ён не мог расказаць, у чым яго абвінавачваюць, нават сваім сукамернікам.
Пісаць Яўгену Міхайлавічу Юшкевічу можна на адрас: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.