Былога настаўніка са Смаргоні Андрэя Пятроўскага прызналі палітвязнем

Андрэй Пятроўскі 
Андрэй Пятроўскі 

Праваабаронцы прызналі былога настаўніка са Смаргоні Андрэя Пятроўскага палітвязням. Праблемы ў настаўніка пачаліся вясной. Адзін з вучняў — сын мясцовай чыноўніцы — запісаў урок і выклаў у сеціва.

Спачатку меркавалі, што прычынай праблем стаў аповед пра бел-чырвона-белым сцягу, аднак крымінальную справу на яго завялі па артыкуле "Паклёп на прэзідэнта". Па версіі следства, настаўнік паказваў вучням відэаролік, які "ўтрымлівае заведама ілжывую інфармацыю, якая ганіць прэзідэнта". Настаўнік віну не прызнаў.

Тым не менш у жніўні суд прыгаварыў яго да паўтара года калоніі.

Акрамя Пятроўскага палітвязнямі таксама прызнаныя яшчэ тры чалавекі — Павел Чуркін, Дзмітрый Заломскі і Міхаіл Лінтоўскі. Іх справы, мяркуюць праваабаронцы, палітычна матываваныя.

Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі цяпер складае 656.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.