Бяспраўніца на мапедзе не саступіла дарогу легкавіку і загінула

У Рагачоўскім раёне на дарозе каля вёскі Новы Востраў загінула 25-гадовая мясцовая жыхарка. Як піша "Гомельская праўда", яна выязджала на трасу на мапедзе “Хорс” і не саступіла дарогу аўтамабілю “Опель Зафіра”, які рухаўся па галоўнай.

Дзяўчына не мела правоў і моташлема. Невялікі па сіле ўдар у выніку сутыкнення прывёў да сур’ёзных траўм. Кіроўца мапеда памерла на месцы аварыі.

Фота: gp.by