Бундэстаг прагаласаваў за пастаўкі цяжкіх узбраенняў Украіне
Бундэстаг прагаласаваў за тое, каб Германія паставіла цяжкія ўзбраенні Украіне. За гэта выказалася пераважная большасць дэпутатаў нямецкага парламента, паведамляюць нямецкія СМІ.
У прыватнасці, гаворка ідзе пра зенітную самаходную ўстаноўку "Гепард", якая можа паражаць паветраныя цэлі на вышыні да 3 км.
Раней Германія пастаўляла Украіне процітанкавую зброю, гранаты, беспілотнікі, сродкі абароны і боепрыпасы з прамысловых запасаў. Самым цяжкім узбраеннем дагэтуль былі 12 мінамётаў з далёкасцю стральбы 7 кіламетраў.