Брытанскі рэферэндум: Як выглядаюць сённяшнія газеты ў Злучаным Каралеўстве

Сёння ў Вялікабрытаніі праходзіць рэферэндум, на якім насельніцтва будзе вырашаць, ці выйдзе каралеўства з Еўрасаюза.
Так выглядалі першыя палосы сённяшніх брытанскіх і іншых еўрапейскіх газет:

The Herald: Упоравень

Daily Mirror: Не выбірайце скачок у цемру, прагаласуйце сёння за тое, каб застацца.

The sun: Дзень незалежнасці. Адраджэнне Брытаніі.

The Journal: Застацца — прагаласуй за гэта сёння дзеля моладзі, дзеля эканомікі, дзеля нашага месца ў свеце, дзеля таго, каб у тваіх дзяцей была праца, дзеля Паўночнага Усхода.

METRO: Брытанія вырашае.

Daily express: Вы патрэбныя сваёй краіне. Прагаласуйце сёння за тое, каб выйсці.

The Guardian: Апошняя спроба застацца ў Еўропе.

The Times: Паводле апошніх сацапытанняў, будучыня Брытаніі — на выстрыі нажа.

The Independent: Дзень расплаты.

The Scotsman: Будучыня ЕС — на вастрыі нажа.
Першыя старонкі газет у іншых краінах Еўрасаюа таксама прысвечаныя рэферэндуму ў Брытаніі.

Die welt: Мы любім вас. Сёння дзень, каб застацца.

BILD: Дарагія брытанцы! Калі вы застаняцеся ў ЕС... мы прызнаем ваш гол на "Уэмблі"!
.... больш не будзем смяяцца з вушэй Прынца Чарльза
... не будзем карыстацца крэмам ад сонца на пляжах у знак салідарнасці з вашым загарам
... адрачомся ад наступнага пенальці нашаму брамніку, каб было цікава
... усе прыедзем на стогадовы юбілей каралевы.