Брастаўчаніна вінавацяць у разбэшчванні непаўналетніх

Брастаўчаніна вінавацяць у разбэшчванні непаўналетніх

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы 31-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну вінавацяць у разбэшчванні непаўналетніх дзяўчат, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марыну Дранькову.

Мужчыну выставілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту, і распусныя дзеянні.

Паводле следства, мужчына знаёміўся ў сацыяльных сетках з падлеткамі і вёў з імі інтымную перапіску. На яго інтэрнэт-старонцы праваахоўнікі выявілі больш за 100 падобных гутарак.

Падчас размовы брэстаўчанін падштурхоўваў дзяўчынак да ранняга палавога жыцця. Акрамя таго ён прасіў школьніц даслаць фатаздымкі ў аголеным выглядзе. Адной непаўналетняй дзяўчыне мужчына прызначыў сустрэчу ў Брэсце, дзе ўчыніў распусныя дзеянні ў адносінах да яе.

Следства перада матэрыялы крымінальнай справы для вывучэння пракурору. Сам брэстаўчанін знаходзіцца пад вартай. Асобы іншых пацярпелых ўсталёўваюцца.