Брэстаўчанін можа сесці на тры гады за скрадзеную патэльню
У Брэсце мужчына скраў у краме патэльню. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік. Мужчына заявіў, што невядомы выкраў патэльню коштам 699 тысяч рублёў з дэманстрацыйнага стэлажа яго крамы.
Аператыўнікі крымінальнага вышуку па гарачых слядах затрымалі злодзея. Ім быў 40-гадовы беспрацоўны жыхар Брэста. Вылічыць зламысніка праваахоўнікам дапамог запіс з камеры відэаназірання, у аб'ектыў якой і трапіў выкрадальнік патэльні.
У дачыненні мужчыны была распачата крымінальная справа. За крадзеж яму пагражае да 3 год пазбаўлення волі.
Фота: yuga.ru