"Брэст" выбіў смаленскі "Славуціч" з плэй-оф беларускай экстралігі
Хакей у Брэсце / hockey.by
"Брэст" выбіў смаленскі "Славуціч" з плэй-оф беларускай хакейнай экстралігі. У трэцім паядынку беларускі клуб святкаваў перамогу — 3:1. Раней "Брэст" выйграваў з такім жа лікам, а пасля прайграў "Славуцічу" ў авертайме (3:4). Лік у серыі — 2:1.
У чвэрцьфінале "Брэст" згуляе з "Віцебскам". Раней сталі вядомыя пары "Металург" — "Гомель", "Нёман" — "Дынама-Маладзечна".
У сераду вызначыцца ўладальнік апошняй пуцёўкі ў 1/4 фіналу. У Оршы сустрэнуцца "Лакаматыў" і "Хімік". Пераможца згуляе з "Юнацтвам", найлепшай камандай рэгулярнага чэмпіянату.