Брэсцкае "Дынама" стала пераможцам "Brest Winter cup-2014" (фота)
У трэцім туры футбольнага спаборніцтва гаспадары абыгралі мазырскую "Славію" з лікам 2:0.
Фінальныя гульні адбыліся 15 лютага на брэсцкім стадыёне "Юнацтва". Па іх выніках, у зімовым кубку "дынамаўцы" занялі першае месца, атрымаўшы 7 балаў. Другое месца з 6 баламі дасталася магілёўскаму "Дняпру", які ў той жа дзень абыграў "Гарадзею" (2:1). "Бела-зялёныя" трапілі на трэцяе месца ў турнірнай табліцы (4 балы), а "Славія" заняла апошняе чацвёртае месца, не здолеўшы за 3 дні зарабіць ніводнага бала.



