Breakingmash: беларускі амбасадар Сямашка шпіталізаваны ў Маскве
Беларускі амбасадар у Расіі шпіталізаваны ў Маскве з сардэчным прыступам, піша @breakingmash.
У нядзелю 72-гадовы Уладзімір Сямашка паскардзіўся на праблемы з сэрцам. Яго даставілі ў лякарню з высокім ціскам. У амбасадара адбылося кровазліццё ў левае вока.
Медыкі ацэньваюць яго стан як сярэдняй цяжкасці.