Брастаўчанка незаконна нагандлявала ў інтэрнэце на 740 мільёнаў рублёў
Крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць завялі на 22-гадовую брастаўчанку, якая два гады гандлявала таварамі праз інтэрнэт. Як паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю, дзяўчына выкарыстоўвала папулярныя інтэрнэт-рэсурсы і сацыяльныя сеткі ў якасці віртуальнай гандлёвай пляцоўкі. Яна прадавала абутак, адзенне, касметыку, спартовае харчаванне і некаторыя іншыя тавары.
Усе гэтыя тавары гандлярка набывала ў кітайскіх анлайн-крамах, а таксама ў Польшчы і на рэчыўных рынках Брэста і Мінска. Аплата за рэалізаваныя тавары паступала ёй праз пошту ў выглядзе грашовых пераводаў з накладзеным плацяжом.
Агульная сума “выручкі” за два гады склала 740 мільёнаў рублёў. Рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка дзяўчына не мела. За гэтую дзейнасць Следчы камітэт распачаў супраць яе крымінальную справу.
Фота з архіву