Больш за 700 дронаў і 13 ракет — Украіна перажыла самую магутную начную атаку

Наступствы атакі ў Луцку / ДСНС Украіны
У ноч на 9 ліпеня расійскія войскі атакавалі Украіну з дапамогай 13 ракет і 728 дронаў. Гэта рэкордная колькасць ад пачатку вайны.
Супрацьпаветраная абарона здолела абясшкодзіць 718 цэляў, у тым ліку ўсе крылатыя ракеты, заяўляюць у паветраных сілах УСУ.
Паведамляецца, што сёння ўначы акупанты запусцілі па Украіне 7 крылатых ракет Х-101 і "Іскандэр-К", 6 аэрабалістычных ракет Х-47 "Кінжал", 728 ўдарных БПЛА Shahed і беспілотнікі іншых тыпаў.
Асноўны ўдар быў нанесены па Луцку. Горад быў атакаваны 5 ракетамі і 50 дронамі, перадае hromadske.ua. Зафіксаваны пажары і пашкоджанні ў гаражным кааператыве і на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў. Паводле папярэдніх звестак, ахвяр няма.
Паветраны напад адбівалі авіяцыя, зенітныя ракетныя войскі, падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы і беспілотных сістэм, мабільныя агнявыя групы сіл абароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.