"Трэба, каб яны маглі абараняцца" — Трамп абяцае новыя пастаўкі зброі Украіне

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў адправіць ва Украіну новыя партыі зброі.

"Мы збіраемся паслаць ім яшчэ колькі зброі. Нам трэба гэта зрабіць. Трэба, каб яны маглі абараняцца. Па іх цяпер вельмі моцна б'юць. Па іх вельмі моцна б'юць. Нам прыйдзецца адправіць яшчэ зброю, так — абарончага характару ў асноўным",перадае Бі-Бі-Сі словы Трампа. Таксама прэзідэнт ЗША заявіў, што незадаволены паводзінамі Пуціна.

Аб прыпыненні паставак зброі ва Украіну ЗША абвясцілі на мінулым тыдні. Гэта тлумачылі тым, што ў Пентагона празмерна моцна скараціліся запасы. У заходніх СМІ пісалі, што была прыпыненая адпраўка некаторых відаў зенітных ракет і іншых высокадакладных боепрыпасаў.

Пасля заявы Трампа Пентагон паведаміў, што ўжо аднавіў пастаўкі зброі ва Украіну. Прэс-сакратар Пентагона Шон Парнэл выступіў з кароткай заявай: "На ўказанне прэзідэнта Трампа Міністэрства абароны адпраўляе Украіне дадатковыя абарончыя ўзбраенні, каб украінцы маглі абараняцца, пакуль мы працуем над дасягненнем трывалага міру".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.