Blue Ghost зрабіў фота ўзыходу Сонца на Месяцы
Узыход Сонца / x.com/Firefly_Space/
Blue Ghost зрабіў фота ўзыходу Сонца на Месяцы. Касмічны апарат запусцілі ў сярэдзіне студзеня, ён належыць амерыканскай кампаніі Firefly.
Чакаецца, што Blue Ghost папрацуе на Месяцы каля двух тыдняў. Firefly ўдзельнічае ў праграме Artemis, у рамках якой NASA плануе адправіць на спадарожнік Зямлі астранаўтаў.
x.com/Firefly_Space/