Бізнесовец, які пастаўляў запчасткі для гаража Лукашэнкі, прадаў фірму ў Польшчы

Вадзім Грынкевіч

Вадзім Грынкевіч / belmarket.by

Буйны беларускі бізнесовец, якога западозрылі ў абыходзе санкцый, прадаў сваю польскую кампанію.

Пасля журналісцкага расследавання Вадзім Грынкевіч прадаў фірму SP Europe, і вялікі лагістычны цэнтр пад Варшавай перайшоў да малавядомага інвестара, які раней быў звязаны з Беларуссю, піша "Бюро".

Новым уладальнікам SP Europe стаў галандзец Паул Боскма. Журналісты высветлілі, што раней ён меў сувязі з бізнесам Грынкевіча.

Летась "Бюро" апублікавала журналісцкае расследаване, прысвечанае дзейнасці міжнароднага холдынгу "Армтэк", які займаецца дыстрыбуцыяй аўтазапчастак ва ўсім свеце. Яго стварылі беларусы Вадзім і Алег Грынкевічы. Журналісты выявілі, што гэтая кампанія абслугоўвала асабісты гараж Аляксандра Лукашэнкі. Таксама холдынг пастаўляў у Расію, якая вядзе вайну супраць Украіны, падсанкцыйныя тавары падвойнага прызначэння – падшыпнікі з Еўропы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.