Беспарадкі ў намётавым лагеры для мігрантаў у Літве
2 жніўня беспарадкі пачаліся ў намётавым лагеры для мігрантаў на Руднінкайскім палігоне ў Літве. Як паведамляе Delfi, мігранты ўзбунтаваліся з-за змоклых намётаў (таксама яны наракаюць на якасць ежы і вады), некаторыя з іх спрабавалі збегчы. Каля плота мігранты размаўлялі з журналістамі, казалі, што на радзіме жылі лепш, чым у лагеры. Яны павесілі плакаты з патрабаваннем свабоды і забеспячэння правоў чалавека. Каб супакоіць жыхароў лагера, на месца прыехалі сілавікі. Натоўп адагналі ад плота з дапамогай вады і слёзацечнага газу. Аднаго чалавека з тэрыторыі вывелі праз браму.