Бенедыкт Камбербэтч падтрымаў украінскі народ
Брытанскі акцёр Бенедыкт Камбербэтч адрэагаваў на падзеі ва Украіне. Ён падтрымаў украінскі народ. У сваёй прамове Камбербэтч згадаў "ідыятызм" і "злачынствы" расійскага кіраўніцтва. Акцёр падтрымаў і тых расіян, якія супрацьстаяць рэжыму Уладзіміра Пуціна і патрабуюць спыніць агрэсію ва Украіне.
"Мы больш не можам стаяць у баку", — заявіў Бенедыкт Камбербэтч. Ён заклікаў аказваць дапамогу уцекачам з Украіны.
Раней Украіне выказалі падтрымку шматлікія сусветнавядомыя асобы. З апошніх — Сэр Пол МакКартні, Мік Джагер, Сцівен Кінг.