Беларусы змогуць пабачыць зарапад, які пачнецца праз тыдзень
Беларусы змогуць пабачыць зарапад, які пачнецца праз тыдзень / pixabay.com
Беларусы змогуць пабачыць уражлівы зарапад. Лірыдскі метэорны паток можна будзе назіраць з 16 па 26 красавіка. Пік прыйдзецца на 22 - 23 чысло.
Сваю назву з’ява атрымала праз сузор'е Ліры, у якім размяшчаецца вобласць вылету метэораў. Каб зарапад добра разглндзець нават рабіць нічога не давядзецца — метэоры будуць бачныя няўзброеным вокам.