Беларусы змогуць легалізавацца ў Польшчы анлайн праз сістэму MOS ужо восенню

Сістэма павінна скараціць колькасць этапаў і час чакання па міграцыйных пытаннях / pixabay.com
Савет Міністраў Польшчы прыняў пастанову аб увядзенні сістэмы MOS. З яе запускам беларусы змогуць падаваць заяўкі на легалізацыю анлайн, паведамляецца ў канале Кабінета.
Запуск сістэмы MOS чакаецца восенню 2025 года. Пасля гэтага падаць заяўку на карту побыту можна будзе анлайн праз спецыяльны партал.
Пры гэтым скароціцца колькасць этапаў і візітаў у ваяводскія ўпраўленні. Па ідэі распрацоўшчыкаў сістэмы павінны значна паменшыцца чэргі, якія доўгі час былі галоўнай праблемай легалізацыі.
Чакаецца паскарэнне разгляду заяў, і мінімізуюцца рызыкі злоўжыванняў з боку пасярэднікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.