Беларусы заканчваюцца. Невыканальны план Лукашэнкі — стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Аляксандр Кныровіч паглядзеў на лічбы і прыйшоў да высновы, што недзе ў Беларусі ўтварылася дзірка — партал у іншае вымярэнне, які высмоктвае людзей з краіны. Гэта, вядома ж, жарт. Але не жарт тое, што беларусы заканчваюцца. Знікаюць. Дынаміка жахлівая.
Тым часам расійскія "Шахеды" ледзь не сустрэлі на шляху верталёт Лукашэнкі. Той прыляцеў на поўдзень Беларусі і выступіў з сельскагаспадарчым стэндапам. Пра гэта ды іншае размаўляем з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.