Беларусы за год купілі ў Польшчы тры тысячы кватэр

Кватэра, ілюстрацыйнае фота

Кватэра, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Грамадзяне Беларусі ў 2024 годзе купілі ў Польшчы каля трох тысяч кватэр агульнай плошчай амаль 180 тысяч квадратных метраў. Гэта на 60% больш, чым за год да таго, піша MOST са спасылкай на польскія СМІ.

Агулам летась замежнікі купілі ў Польшчы 17 330 кватэр — на 21% больш, чым у 2023-м. Больш за палову гэтай колькасці купілі ўкраінцы — каля 9 тысяч кватэр (на чвэрць больш, чым у 2023-м).

Беларусы займаюць другое месца па колькасці купленых кватэр.

Часцей за ўсё замежнікі куплялі кватэры ў Варшаве — 3535 кватэр за год, з якіх 3045 купілі фізічныя асобы, а 490 — юрыдычныя. Далей па папулярнасці ідуць Кракаў (1523), Вроцлаў (1491), Лодзь (827), Познань (540), Гданьск (325), Гожуў-Велькапольскі (204), Шчэцін (158).

Сярэдняя плошча кватэры, набытай замежнікамі ў Польшчы, склала 58 квадратных метраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.