Беларусы з падвойным грамадзянствам могуць трапіць пад мабілізацыю ва Украіне

Цяпер падпасць пад мабілізацыю могуць людзі да 60 гадоў / КМДА
Цяпер падпасць пад мабілізацыю могуць людзі да 60 гадоў / КМДА

У час ваеннага становішча ва Украіне ў шэрагі УСУ могуць мабілізаваць ваеннаабавязаных асоб, якія маюць падвойнае грамадзянства, піша тэлеканал ТСН са спасылкай на адваката Расціслава Кравеца.

"Калі ў вас есць грамадзянства іншай краіны і вы афіцыйна не выйшлі з грамадзянства Украіны, гэта не перашкода вашай мабілізацыі ў час ваеннага становішча", – кажа Кравец.

Выключэннем з'яўляюцца мужчыны, якія выязджаюць на сталае месца жыхарства за мяжой. Для іх прадугледжанне здыманне з вайсковага ўліку ва Украіне.

Для таго, каб быць знятымі з вайсковага ўліку, беларусам з падвойным грамадзянствам варта падаць у Тэрытарыяльны цэнтр камплектавання і сацыяльнай падтрымкі дакументы, што пацвярджаюць асобу.

Майце на ўвазе, што лімітавы век знаходжання на вайсковай службе ў час  мабілізацыі ва Украіне — 60 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.