Беларусы могуць плаціць за камуналку з картак замежных банкаў
Грошы будуць спісвацца ў валюце карткі, але плацёж праходзіць у беларускіх рублях / pixabay.com
Беларусы могуць плаціць за камуналку, сплочваць падаткі і штрафы з картак замежных банкаў. Але з камісіяй 5% за кожны плацёж. Такую паслугу прапануе "Парытэтбанк".
Аплата праз АРІП магчымая з карт VISA, Mastercard, "Мір" небеларускіх банкаў. Акрамя камунальных паслуг, падаткаў і штрафаў, з-за мяжы даступныя разлікі за мабільную сувязь і інтэрнэт. Грошы будуць спісвацца ў валюце карткі, але плацёж праходзіць у беларускіх рублях.