Беларускія вайскоўцы адпрацоўваюць задачы па размініраванні мясцовасці

Падчас вучэнняў / t.me/modmilby/
Інжынернае падраздзяленне адной з механізаваных брыгад Узброеных сіл Беларусі на вучэннях адпрацоўвае задачы па размініраванні мясцовасці. Таксама вайскоўцы вучацца рабіць праходы ў мінна-выбуховай загародзе, паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ.
Адпрацоўвалася і суправаджэнне калоны тэхнікі танкавымі падраздзяленнямі. На гэты раз мінна-выбуховую загароду пераадолелі з дапамогай танка, абсталяванага мінным тралам. Адначасова з дапамогай дронаў вывучалася навакольная тэрыторыя з мэтай выяўлення "дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка на маршруце руху".






Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.