Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек
У Беларусі налічваецца 1312 палітычных зняволеных / dpa
Колькасць палітычных зняволеных у Беларусі працягвае расці. Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек. Гэта — Анатоль Чурыкаў, Ілля Лукашэнка, Пётр Кавалёў, Валерый Мароз, Сяргей Пятручык, Андрэй Карчага, Дзмітрый Буланаў, Яўген Бычко, Аляксандр Клімашэвіч, Сяргей Нічыпарук, Аляксандр Мартысевіч, Анастасія Фосцій, Дзмітрый Шчэрба і Аляксандр Шукайла. Ім выставілі абвінавачванні, іх узялі пад варту ці вынеслі прысуды па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Праваабаронцы лічаць гэтыя справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
У Беларусі налічваецца 1312 палітычных зняволеных. І гэта толькі тыя, каго прызналі праваабаронцы. Нядаўна ў магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр.