Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек
Колькасць палітвязняў у РБ расце / t.me/viasna96
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Гэта — Максім Грэчкаедаў, Віктар Дзіброў, Вольга Кавалёва, Аляксандр Патапаў, Анастасія Савуляк, Жанна Чарняўская, Цімафей Шкуратовіч, Уладзімір Шурхаеў, Філіп Федарэнкаў, Сяргей Фісюк і Дзмітрый Янушкевіч. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Згаданыя асобы ўзятыя пад варту ці асуджаныя за "абразу Лукашэнкі", "прадстаўніка ўлады і суддзі" ці па "справе Зэльцэра".
Агулам у нашай краіне ўжо 1352 палітвязні.