Беларускі паўабаронца Іван Маеўскі стаў гульцом "Астаны"

Беларускі паўабаронца Іван Маеўскі стаў гульцом клуба "Астана" з Казахстана. Ён падпісаў кантракт і ўжо трэніруецца з камандай, якая знаходзіцца на зборах у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, інфармуе прэс-служба ФК "Астана".
На працягу двух сезонаў футбаліст выступаў за расійскі клуб "Анжы" з Махачкалы. Раней ён гуляў за мінскі "Партызан", за "Мінск" і польскі клуб "Завіша".
28-гадовы Іван Маеўскі — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.