Беларускі Гаюн: Беларусь падоўжыла супольныя навучанні з Расіяй да канца года
Беларускія вайскоўцы / Министерство обороны РБ
Супольныя з Расіяй вайсковые навучанні ў Беларусі працягнуты мінімум да канца 2023 года. Падаўжэнне закране восем беларускіх палігонаў.
Даўжэй за ўсё будуць ісці навучанні на палігоне BBC і войскаў СПА “Даманава” у Івацэвіцкім раёне — там яны скончацца толькі 31 снежня.
Навучанні ідуць бесперапынна з 29 красавіка 2022 года. За гэты час іх падоўжылі ўжо на 87 тыдняў.