Беларускі добраахвотнік загінуў падчас аперацыі па вызваленні ўкраінскай вёсцы
Беларускі добраахвотнік, баец батальёна “Волат”, што ўваходзіць у структуру Палка Кастуся Каліноўскага загінуў падчас аперацыі па вызваленні ўкраінскаё вёскі.
Полк выказаў спачуванні родным і блізкім загінулага байца.
“Памяць пра баявога сябра застанецца ў нашых сэрцах назаўжды. Героі не паміраюць!” — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні каліноўцаў.
Па просьбе сваякоў загінулага байца ягоныя асабістыя дадзеныя не разгалошваюцца.