Беларускі бізнес дома і за мяжой. Ці ёсць перспектывы? Эфір

Кірыл Валошын / fecebook.com
"Канкурэнцыя павінна быць паўсюль", — кажа праект новага ўказа Лукашэнкі, які можа кардынальна змяніць правілы гульні для ІП і малога бізнэсу. Але ці ўратуе гэта прадпрымальнікаў ці стане яшчэ адной формай ціску?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з прадпрымальнікам, стартап-ментарам, інвестарам і сузаснавальнікам AngelsBand Кірылам Валошыным.
Таксама пагаворым пра тое, да чаго прывядзе змена дырэктара ПВТ, якая адказнасць ляжыць на новай кіраўніцы Ганне Рабавай, а таксама пра сучаснасць і будучыню беларускіх стартапаў і выклікі, з якімі сутыкаюцца нашы бізнесоўцы за мяжой і на Радзіме.
Ці ёсць шанцы прабіцца на сусветным рынку і як гэтаму перашкаджае (ці не) рэпутацыя Лукашэнкі? Ці патрэбныя аўтарам стартапаў гранты, ці давайце ўжо разлічваць толькі на сябе?
Эфір пачнецца ў 13:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.