Беларускі банк прымусілі выдаліць 5 мільёнаў фатаздымкаў кліентаў
Чалавечы твар, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Адзін з беларускіх банкаў прымусілі выдаліць каля 5 мільёнаў фатаграфій кліентаў, паведамляе Нацыянальны цэнтр персанальных даных (НЦПД).
Банк збіраў фатаздымкі пры афармленні крэдытаў на спажывецкія патрэбы.
Як заяўляюць у НЦПД, такая апрацоўка залішняя і не прадугледжаная заканадаўствам. Да таго ж яна ажыццяўлялася без належнай прававой падставы і не з'яўлялася неабходнай для дасягнення названай мэты.