Беларуская плыўчыха заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце свету
Аліна Змушка / НАК Беларусі
На чэмпіянаце свету па водных відах спорту ў Сінгапуры беларуская плыўчыха Аліна Змушка заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 200 м брасам.
Пасля першай паловы дыстанцыі наша суайчынніца ішла пятай, але потым дабавіла тэмп і фінішавала трэцяй з вынікам 2:23.52. Такі ж вынік паказала Кэйлін Корбет з ПАР. Абедзве плыўчыхі атрымаюць бронзавыя медалі.
Пераможцай стала амерыканка Кейт Даглас — 2:18.50.
Гэта першы медаль нейтральных спартоўцаў з Беларусі ў плаванні на спаборніцтвах у Сінгапуры. Раней бронзу і срэбра заваявала сінхраністка Васіліна Хандошка.