Беларуская каманда выйграла матч Кубка Польшчы
Футбольнае поле / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларуская каманда "Пагоня" (Team Ivulin) перамагла каманду Вікторыя Зежань" у матчы кваліфікацыйнага раўнду Кубка Польшчы. Сустрэча завяршылася з лікам 5:0. Беларуская каманда ўпершыню прымае ўдзел у матчах гэтага турніру.
Наступным супернікам "Пагоні" будзе "Варсовія" – каманда, з якой пачалася гісторыя легенды польскага футбола, капітана нацыянальнай зборнай і нападніка іспанскай "Барселоны" Роберта Левандоўскага. "Варсовія" быў яго першы клуб.
Пра тое, як з'явілася каманда "Пагоня", хто ў ёй гуляе і якія планы ў беларусаў на Кубак Польшчы можна даведацца з размовы "Еўрарадыё" з Антосем Лагвінцом і Змітром Хведаруком.