Беларуская фура перакрыла польскую нацыянальную дарогу (фота)

Па словах паліцыянтаў, калі 39-гадовы беларускі кіроўца фуры ў неасветленым месцы пачаў разварот, у грузавік урэзалася легкавушка.



Як пішуць мясцовыя СМІ, 64-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля Passat з траўмамі галавы і грудной клеткі быў дастаўлены ў бальніцу.



Абодва кіроўцы былі цвярозымі. У выніку аварыі нацыянальная дарога №62 была некаторы час заблакаваная.



Фота — gazeta.pl