Беларуская федэрацыя футбола адмяніла ліміт на маладых гульцоў у сезоне-2024
Футбол, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У чэмпіянаце Беларусі па футболе ў сезоне 2024 года ліміт на маладых гульцоў будзе адменены. Такое рашэнне было прынятае 12 снежня на пасяджэнні выканаўчага камітэта Асацыяцыі Беларуская федэрацыя футбола.
Паводле інфармацыі спартовага сайта Tribuna.com, цяперашні старшыня федэрацыі Мікалай Шарстнёў раней кансультаваўся з трэнерамі і кіраўнікамі клубаў наконт неабходнасці такога ліміту.