Беларускае дзяржрадыё пужае палякаў "румынскім сцэнаром"
Марш у Варшаве / TVP
Дзяржаўнае “Радыё Беларусь” спрабуе пужаць палякаў “румынскім сцэнаром”. Нібыта не грамадзяне Польшчы абіраюць прэзідэнта, а эліты і Брусэль.
У акаўнтах “Радыё Беларусь”, якое ўжо абвінавацілі ў спробе ўмяшацца ў польскія выбары, апошнім часам шмат відэа пра “змову эліт”, “адсутнасць выбару” і г.д.
Пры гэтым радыё хваліцца вялікая аўдыторыяй, але гэта фэйк: з нібыта 17 тысячамі падпісантаў на ютубе адно з відэа за суткі набрала 140 праглядаў. Гэта сведчыць пра накруткі падпісантаў дзеля справаздачнасці за вялізарныя грошы, якія гэты праект атрымлівае з дзяржаўнага бюджэту.
Да таго ж, радыё на польскай стваралі каб распавядаць палякам пра сітуацыю ў Беларусі. Але нават тут лукашэнкаўскія прапагандысты вырашылі рабіць больш і спрабаваць уплываць на грамадскую думку ў суседняй краіне.