Беларуска заваявала золата на чэмпіянаце Еўропы па самба
Турнір праходзіць у кіпрскім Лімасоле / noc.by
23 красавіка беларуска Марыя Кандрацьева стала чэмпіёнкай Еўропы па самба ў вагавой катэгорыі звыш 80 кг. Турнір праходзіць у Лімасоле, Кіпр.
У першы дзень чэмпіянату беларусы заваявала шэсць медалёў: 1 золата, 1 срэбра і 4 бронзы.
Срэбны медаль у катэгорыі да 58 кг у баявым самба заваяваў Яўген Ребікаў. Бронзавыя ўзнагароды атрымалі Анфіса Копаева (да 50 кг), Таццяна Мацко (да 59 кг), Анжэла Жылінская (да 72 кг) і Раман Даміеў (звыш 98 кг).
Беларусы выступаюць у нейтральным статусе.