Беларуска ўрэзалася ў дарожную агароджу ў Варшаве, пацярпелі двое дзяцей
Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / unsplash.com
У Варшаве беларуска трапіла ў аварыю. Яе аўтамабіль урэзаўся ў энэргапаглынальную агароджу, пасля чаго машыну адкінула на іншую паласу дарогі.
Як піша MOST, аварыя здарылася ўвечары 5 снежня у варшаўскім раёне Жалібаж. Прычына, з якой аўтамабіль беларускі ўрэзаўся ў агароджу, невядомая
У ДТЗ пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Жанчыну-кіроўцу шпіталізавалі, астатніх пацярпелых агледзелі ратавальнікі.
Рух па трасе ў выніку аварыі давялося абмежаваць.