Беларуска-кітайскі фармацэўтычны завод будуюць у Ганцавічах
Будоўля фармацэўтычнага завода ў Ганцавічах / прэс-служба Мінздароўя
У Ганцавічах узводзяць беларуска-кітайскі фармацэўтычны завод, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Гэта будзе прадпрыемства па вытворчасці лекавых сродкаў на аснове плазмы крыві. У эксплуатацыю яго здаць плануюць у 2024 годзе. Такое даручэнне даў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас рабочага візіту на будоўлю.
У рамках трансферу тэхналогій спецыялісты завода будуць навучацца на аналагічнай вытворчасці ў кітайскім Шэньчжэні.