Беларусам стане прасцей зарэгістраваць аўтамабіль у Варшаве
Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / facebook.com
Улады Варшавы спрасцілі замежнікам (найперш беларусам) правілы рэгістрацыі аўто, паведамляе warszawa19115.pl.
Ад 26 жніўня гэта можна будзе зрабіць не ў адзіным пункце, як цяпер, а ў адміністрацыях кожнага раёна.
Як і раней, трэба будзе мець пацвярджэнне законнага знаходжання ў Польшчы і рэгістрацыю ў Варшаве.
Больш падрабязна можна азнаёміцца па спасылцы.