Беларусам не рэкамендуюць наведваць паўднёвы ўсход Турцыі

Міністэрства спорту і турызму рэкамендуе грамадзянам Беларусі не наведваць паўднёвы ўсход Турцыі.

Паведамляецца, што цяпер у самых папулярных сярод беларускіх турыстаў правінцыях Турцыі захоўваецца спакойная сітуацыя. Аднак паколькі турэцкія ўлады праводзяць антытэрарыстычную аперацыю, то то беларусіам у Турцыі "рэкамендуецца ўстрымлівацца ад паездак у правінцыі, якія мяжуюць з Сірыяй і Іракам, а ў выпадку знаходжання там — пазбягаць месцаў масавага збору людзей".

Нагадаем, што за апошні тыдзень у Турцыі адбылася серыя тэрактаў. Падчас антытэрарыстычнай аперацыі затрыманыя больш за тысячу чалавек.

Фота: БЕЛТА